ЧО́РНЫ БОР,

вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Магілёў—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнЗ ад г. Быхаў, 37 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Семуковічы. 319 ж., 139 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.

т. 17, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)